31.07.2018 года грамадскай арганізацыяй “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” апублікаваны новы выпуск электроннага часопіса, прысвечанага тэме псіхічнага здароўя “Галасы”.
Электронны часопіс “Галасы” выпускаецца асацыяцыяй штомесяц з кастрычніка 2016 года.
Задача часопіса – адлюстроўваць погляды экспертаў і людзей з псіхічнымі расстройствамі на існуючую праблему; паказаць міжнародны вопыт у галіне аховы псіхічнага здароўя, сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі людзей, якія маюць праблемы з псіхічным здароўем; спрыяць змене стаўлення да псіхічных захворванняў і, такім чынам, зніжэння ўзроўню стыгматызацыі і паляпшэнню якасці жыцця людзей з псіхічнымі захворваннямі і іх сваякоў.
З дазволу ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” на сайце УАЗ “БОПНД” змешчана электронная копія часопіса.
У новым выпуску:
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла залежнасць ад відэагульняў ў пералік хвароб гульняманіі – хвароба ці благая звычка?
- Сітуацыя ў дачыненні да людзей з псіхічнымі захворваннямі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»
- Як падтрымаць сябра з мэнтальным расстройствам?
- Як размаўляць з чалавекам, які чуе галасы?
- Айцы распрануліся для фотасесіі ў падтрымку псіхічнага здароўя
- In my world – ініцыятыва, якая кідае выклік да стыгмы
- Неўрастэнія: прычыны, сімптомы, лячэнне
- Чаму людзям з псіхічнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі складана ўладкавацца на працу?
- Навукоўцы: браты і сёстры захоўваюць псіхічнае здароўе адзін аднаго
і многае іншае.
Азнаёміцца з арыгінальнай публікацыяй, а таксама з архівам папярэдніх выпускаў часопіса, Вы можаце непасрэдна на сайце Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў, цi StopStigma.by.