Партал Pomogut.by

POMOGUT.BY” – інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца практычная дапамога нарказалежным асобам у Рэспубліцы Беларусь і прафілактыка наркаманіі.

Праект “POMOGUT.BY” – гэта аб’яднанне намаганняў і магчымасцяў дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Яго стваральнікі не ставілі перад сабой мэты прымусіць адмовіцца ад ужывання наркотыкаў.
Задача праекта – дапамагчы тым, хто апынуўся сам-насам са сваёй бядой і згубіўся ў акіяне абяцанняў, прапаноў і паслуг.

ДАПАМАГЧЫ БАЦЬКАМ, чые дзеці апынуліся ў палоне нарказалежнасці
ДАПАМАГЧЫ ПАДЛЕТКАМ супрацьстаяць наркотыкам
ДАПАМАГЧЫ СПАЖЫЎЦАМ, якія апынуліся сам-насам з залежнасцю

Зразумець. Прыняць. Дапамагчы – гэта аснова дзейнасці тых, хто выступае ў якасці ўдзельнікаў гэтага праекта, аб’яднаўшы намаганні дзеля пасільнай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з праблемай наркотыкаў.

Бясплатна. Ананімна. Канфідэнцыйна.

Міністэрства ўнутраных спраў РБ
Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці