Псіхіятрычнае аддзяленне дзённага знаходжання

Кантакты
+375-162-55-03-56 – ардынатарская
+375-162-55-00-04 – пост дзяжурнай медсястры

Часы працы
панядзелак-пятніца: 8.00-17.05
субота, нядзеля: выхадны

Наш адрас
г. Брэст, вул. Плоска, 17

Асноўнымі задачамі аддзялення з’яўляюцца:

  • забеспячэнне ў амбулаторных умовах кваліфікаванай лячэбна-дыягнастычнай, кансультацыйнай і рэабілітацыйнай дапамогай хворым, якiм не патрабуецца кругласутачны медыцынскi нагляд;
  • укараненне ў практыку сучасных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння, хворых на аснове дасягненняў медыцынскай навукі і перадавога вопыту дзейнасці арганізацый аховы здароўя;
  • скарачэнне тэрмінаў часовай непрацаздольнасці, папярэджанне інваліднасці або зніжэнне яе цяжару;
  • забеспячэнне ўзаемасувязі і пераемнасці з іншымі структурнымі падраздзяленнямі ў аглядзе, лячэннi i медыцынскай рэабілітацыі;
  • ваенна-ўрачэбная і працоўная экспертыза;
  • рэабілітацыя асоб прызыўнога ўзросту маючых псіхічныя растройствы.

Лапiна Надзея Вiктарауна

урач-псіхіятр-нарколаг, загадчык аддзяленнем

Леўка Надзея Васільеўна

старэйшая медсястра

Міранюк Віктар Канстанцінавіч

урач-псіхіятр-нарколаг

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1982
Павышэнне кваліфікацыі: “Электрасутаргавая тэрапія ў лячэнні псіхічных расстройстваў (захворванняў) на сучасным этапе” (РНПЦПЗ, 2018)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 1992

Манiшка Юлiя Алегаўна

урач-псіхятр-нарколаг

Баярчук Алена Валер’еўна

псіхолаг

Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі, Маскоўскі Гештальт Інстытут, кваліфікацыя – гештальт-тэрапеўт, спецкурсы “Тэорыя і практыка работы з сям’ёй”, “Крызісныя станы і спосабы іх пераадолення”, “Залежнасці. Віды, прычыны, спосабы пераадолення”, “Арт-тэрапія”
Галіна прафесійных інтарэсаў: клінічная псіхалогія (псіхасаматычныя, трывожныя, дэпрэсіўныя расстройствы, расстройствы адаптацыі), крызісныя станы і іх наступствы (траўматычныя, асобасныя, сямейныя крызісы), псіхалагічныя праблемы (неадэкватная самаацэнка, непрыманне сябе, свайго месца ў свеце), псіхалагічная дыягностыка (увагі, памяці, мыслення, эмацыйнай і асобаснай сферы)
Узнагароды і адметныя знакі: лепшы псіхолаг года Брэсцкай вобласці, 2016