31.07.2018 года грамадскай арганізацыяй “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” апублікаваны новы выпуск электроннага часопіса, прысвечанага тэме псіхічнага здароўя “Галасы”.
Электронны часопіс “Галасы” выпускаецца асацыяцыяй штомесяц з кастрычніка 2016 года.
Задача часопіса – адлюстроўваць погляды экспертаў і людзей з псіхічнымі расстройствамі на існуючую праблему; паказаць міжнародны вопыт у галіне аховы псіхічнага здароўя, сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі людзей, якія маюць праблемы з псіхічным здароўем; спрыяць змене стаўлення да псіхічных захворванняў і, такім чынам, зніжэння ўзроўню стыгматызацыі і паляпшэнню якасці жыцця людзей з псіхічнымі захворваннямі і іх сваякоў.
З дазволу ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” на сайце УАЗ “БОПНД” змешчана электронная копія часопіса.
У новым выпуску:
- Пры Мінскім клубным доме пачала працу група самадапамогі і псiхаадукацыi;
- Псіхічныя захворванні ў кантэксце адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў Беларусі;
- “Сістэма аказання псіхіятрычнай дапамогі ў Беларусі мае патрэбу ў істотнай трансфармацыі” – інтэрв’ю naviny.by з доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Сяргеем Аляксандравічам Ігумнавым;
- “Забіў столькі людзей? Ды ён проста вар’ят!” А вы ўпэўнены? – Даследаванні і аналіз на тэму наяўнасці сувязі паміж псіхічна хворых i выпадкаў гвалту;
- Гэтыя дзеці чуюць жудасныя галасы: як ім дапамагчы?;
- Прыкладаннi mHealth могуць нанесці шкоду псіхічнаму здароўю;
- Верасень без соцсетей: карыстальнікаў заклікаюць сесці на лічбавую дыету;
- Нічога не бачу, нічога не чую: што такое кататанiчная дэпрэсія;
- У Вялікабрытаніі вылучылі спецыяльныя месцы на паркоўцы для людзей са “утоенымі недахопамі”
і многае іншае.
Азнаёміцца з арыгінальнай публікацыяй, а таксама з архівам папярэдніх выпускаў часопіса, Вы можаце непасрэдна на сайце Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў, цi StopStigma.by.