Прафілактыка адзёру

Адзёр – вельмі заразнае інфекцыйнае захворванне віруснай прыроды, якое характарызуецца павышэннем тэмпературы цела, агульнай інтаксікацыяй, запаленчымі з’явамі з боку слізістых вачэй, верхніх дыхальных шляхоў і паэтапным з’яўленнем сыпу.

Вірус адзёру вельмі лятучы, але ў знешнім асяроддзі няўстойлівы: гіне пры пакаёвай тэмпературы на працягу 5-6 гадзін, яшчэ хутчэй – пад уплывам сонечнага святла і ўльтрафіялетавых прамянёў.

Першыя прыкметы захворвання з’яўляюцца праз 1-2 тыдні пасля заражэння вірусам (максімальны інкубацыйны або схаваны перыяд пры адзёры – 21 дзень). Хвароба характарызуецца вострым пачаткам. Першай прыкметай з’яўляецца значнае павышэнне тэмпературы цела да 38-40 ° С. З’яўляюцца катар, сухі кашаль, пачырваненне вачэй, слёзацёк, святлабоязь, а на 2-гі дзень на слізістай шчок у карэнных зубоў – дробныя бялявыя плямкі, акружаныя вузкай чырвонай аблямоўкай (плямы Бельскага-Філатава-Коплiка), спецыфічныя для адзёру.

На 4-5 дзень хваробы з’яўляецца сып на твары, шыі, за вушамі, затым на тулава і далей на разгінальных паверхнях рук і ног, уключаючы пальцы. Адваротнае развіццё элементаў сыпу пачынаецца з 4-га дня высыпанняў: тэмпература нармалізуецца, сып цямнее, бурэе, пiгментуецца, лушчыцца.

Хворы з’яўляецца заразным для навакольных у апошнія 2 дні інкубацыйнага перыяду, увесь катаральны перыяд і ў першыя 4 дні пасля з’яўлення сыпу.

Крыніца інфекцыі – хворы чалавек, ад якога высока заразны вірус адзёру перадаецца здароваму чалавеку пры кашлі, чханні і нават пры дыханні. Для таго каб захварэць на адзёр, не абавязковы цесны кантакт з хворым (прыход да яго ў госці, знаходжанне ў адным памяшканні або ў грамадскім транспарце). Бо вірус адзёру валодае вельмі высокай лятучасцю, то з патокам паветра, у тым ліку па вентыляцыйным каналах і лесвічным пралётах дома, ён з лёгкасцю можа распаўсюджвацца на значныя адлегласці.

Асобы, якія не хварэлі на адзёр і не прышчэпленыя супраць яго, застаюцца высока успрымальнымі да гэтай інфекцыі на працягу ўсяго жыцця і могуць захварэць у любым узросце. Пасля захворвання выпрацоўваецца ўстойлівы імунітэт, паўторныя захворвання на адзёр рэдкія.

Большасць смяротных выпадкаў ад адзёру адбываецца з-за ускладненняў. Калі ў дзяцей найбольш частыя ўскладненні адзначаюцца з боку дыхальных органаў (пнеўманіі, ларынгіты, ларынгатрахеiты, атыты), то ў дарослых часцей назіраецца паражэнне галаўнога мозгу і яго абалонак, якое выяўляецца ў выглядзе менінгіту, менінгаэнцефаліту, энцэфаліту. Нярэдка рэгіструецца запаленне нервовых карэньчыкаў – полінеўрыт.

Адзёр выклікае таксама істотнае зніжэнне імунітэту. У першыя дні захворвання на фоне гэтай хваробы лёгка падхапіць іншую інфекцыю. Таму ў перыяд захворвання і пасля акрыяння варта абмежаваць кантакты з іншымі людзьмі, якія могуць паслужыць крыніцай другаснай інфекцыі.

Адзёр падчас цяжарнасці ўяўляе асаблівую небяспеку! Калі будучая мама захварэе на адзёр, то ў яе вялікая верагоднасць выкідка, заўчасных родаў або нараджэння мёртвага дзіцяці.

Калі Вы ці Ваша дзіця захварэлі необходна:

  • тэрмінова выклікаць урача;
  • да прыходу ўрача звесці да мінімуму кантакты са сваякамі і іншымі людзьмі;
  • у выпадку выезду за мяжу, паведаміць урача, у які перыяд і ў якой краіне Вы знаходзіліся;
  • пры кашлі і чханні прыкрываць рот і нос, выкарыстоўваючы насоўку або сурвэтку, часцей мыць рукі з мылам;
  • выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (маску ці марлевую павязку);
  • не займацца самалячэннем.

Ведайце!
Адзінай эфектыўнай мерай прафілактыкі адзёру з’яўляецца імунізацыя. Вакцына супраць адзёру выкарыстоўваецца ўжо больш за 40 гадоў і зарэкамендавала сябе як высокаэфектыўная.

У Рэспубліцы Беларусь імунізацыю супраць адзёру праводзяць у адпаведнасці з Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак дзецям у 12 месяцаў і ў 6 гадоў бясплатна.

Акрамя таго, бясплатную вакцынацыю праводзяць па эпідэмічных паказаннях (пры наяўнасці верагоднага кантакту з хворым на адзёр) асобам, якія не хварэлі на адзёр і не маючым дакументальна пацверджаных звестак аб наяўнасці прышчэпкі супраць адзёру, а таксама асобам з адсутным ахоўным тытрам антыцелаў супраць адзёру.

Вакцына для вышэйзгаданых кантынгентаў насельніцтва штогод набываецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за сродкі рэспубліканскага бюджэту. Дарослыя, па жаданні, могуць прышчапіцца на платнай аснове.

Бацькі, якія адмаўляюцца ад правядзення прышчэпак супраць адзёру i іншых планавых прышчэпак падрываюць здароўе і жыццё сваіх дзяцей.

Імунізацыя неабходная кожнаму чалавеку!

Абараняючы сябе і сваіх дзяцей ад гэтай інфекцыі, Вы забяспечваеце і бяспеку навакольных вас людзей.

Па матэрыялах ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”